Фальклорнае свята

22.03.2023

Скончылася доўгая і халодная зіма. На змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. 22 сакавіка выхаванцы сярэдняй групы №3 і рознаўзроставай групы №4 зазывалі вясну на фальклорным свяце "Гуканне вясны Дзеці чыталі вершы, спявалі песні-вяснянкі, вадзілі карагоды, інсцэніравалі пацешку «Ладушкі - ладошкі».

На свята прыходзіла дзяўчына-вясна. Яна гуляла і танчыла з дзецьмі, загадвала загадкі. З даўніх часоў птушкі лічацца прадвеснікамі вясны. На нашым свяце дзеці аднавілі ў памяці назву птушак, слухалі запісы іх галасоў у прыродзе. Таксама гучала музычная кампазіцыя М.Глінкі «Жаўрук».

На свяце прысутнічала незвычайная натуральнасць і жвавасць. Вясновы настрой, вясёлыя дзіцячыя ўсмешкі зарадзілі энергіяй усіх удзельнікаў свята!

поделиться в: