"Вялікдзень"

25.04.2022

Стала добрай традыцыяй у нашай дзіцячай установе штогод праводзіць свята Вялікадня. Адзначаючы гэтае свята ў дзіцячым садзе, мы далучаем нашых дзяцей да вытокаў праваслаўнай  культуры і нацыянальных традыцый.

Свята Вялікадня прайшло выдатна, светла, чыста, было напоўнена дабрынёй і любоўю. Удзельнікамі былі выхаванцы старшых груп №1 і №4. Падрыхтавалі свята і правялі выхавальнікі дашкольнай адукацыі Буднік Наталля Якаўлеўна і Грачова Галіна Віктараўна, а таксама музычны кіраўнік Сухадолава Алена Ўладзіміраўна.

Сцэнарый свята напоўнены народнай музыкай, народнымі песнямі, танцамі і карагодамі.

Дзеці з захапленнем гулялі ў народныя гульні: каталі яйкі (у каго далей пракоціцца яйка); раскручвалі іх (у каго даўжэй яно пракруціцца); а хто хутчэй па заканчэнні музыкі схопіць яйка - той будзе цэлы год шчаслівым.

Напрыканцы выхавальнікі павіншавалі ўсіх са святам Вялікадня, звярнуліся да ўсіх прысутных з пажаданнямі: "Няхай вашы сэрцы напаўняюцца любоўю, хай справы кожнага дня будуць толькі добрымі!».

поделиться в: