"Час беларускай гульні"

29.10.2021
Забава для выхаванцаў старшых і сярэдніх груп

Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для далучэння дзяцей да беларускай народная культуры.

Беларускія народныя гульні – адзін з самых старажытных і арыгінальных сродкаў выхавання. У іх адлюстроўваюцца найлепшыя нацыянальныя традыцыі, і трэба заўважыць, што яны цесна звязаны з навакольным асяроддзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкі беларусаў. Пры завучванні гульнёвых дзеянняў і слоў, дашкольнікі заўважаюць і запамінаюць нормы беларускага вымаўлення, ідзе папаўненне пасіўнага і актыўнага слоўніка.

Правядзенне беларускіх народных гульняў не патрабуе сцецыяльных умоў і абсталявання, а толькі знаходлівасць педагога, каб стварыць цікавасць да гульні.

29 кастрычніка дзеці старшых групп №1, №4 і сярэдніх групп №2, №3 паўдзельнічалі ў забаве “Час беларускай гульні”, якую арганізаваля кіраўнік фізвыхавання Сухадольская Любоў Мікалаеўна. Пад час забавы дзеці гулялі ў такія народныя гульні, як “Чый круг каля снапа хутчэй збярэцца”, “Шэры кот”, “Гарлачык”, “Браднік”. Асабліва іх уразіла гульня “Пераскоч гару”, бо для яе спатрэбіліся дзіцячыя шапкі. Дзеці здзівіліся, што нават з шапкамі можна цікава пагуляць. Ніхто не застаўся без усмешкі, калі ў зале з’явіўся кіраўнік фізвыхавання, пераапрануты ў Бабку Ёжку. А закончылі забаву гульнёй “Маўчанка”, у якой паказі сваю вытрымку і цярпенне.

Вельмі трапныя словы збіральніцы народных гульняў Клаўдзіі Лабчэўскай:

         Не ведайце стомы

         На працы і дома.

         Нясіце гульнёвы настрой!

         Каб дзеці смяяліся,

         Каб усе мы ядналіся

         На радасць!

         На шчасце!

         Дабро!

         І любоў!

поделиться в: