Этновоспитание

Міні-музей "Беларуская хатка"

Інфармацыя аб створаным міні-музеі “Беларуская хатка”

ў дзяржаўнай установе адукацыі

“Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка” г. Крупкі”

 

Дата стварэння: 2004 год, пастаянна папаўняецца.

Профіль: этнавыхаванне.

Мэта: стварэнне этнаграфічнага асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі, якое садзейнічае развіццю цікавасці да гісторыі роднага краю, да звычаяў, традыцый, побыту.

Задачы:

фарміраваць уяўленні дзяцей дашкольнага ўзросту аб гісторыі сваёй Радзімы, аб народных культурных каштоўнасцях і традыцыях, аб асаблівасцях дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сродкамі этнакультуры;

узбагачаць беларускамоўны слоўнік словамі – назвамі прадметаў, стымуляваць зносіны на беларускай мове;

развіваць назіральнасць, разважлівасць, памяць, эстэтычны густ;

выхоўваць патрыятычныя пачуцці, павагу да працы чалавека на аснове атрыманых уяўленняў;

павышаць прафесійную кампетэнтнасць, творчую актыўнасць педагогаў па выкарыстанню музейных сродкаў у адукацыйным працэсе;

далучаць бацькоў выхаванцаў да збору прадметаў народнага побыту, да ўдзелу ў сумесных мерапрыествах.

Месцазнаходжанне міні-музея ва ўстанове: першы паверх, ад уваходу направа па карыдоры, цэнтральная частка; асобны пакой.

Агульная колькасць экспанатаў: 96.

Работа з выхаванцамі ва ўмовах міні-музея:

  • правядзенне спецыяльна арганізаванай дзейнасці (заняткі па адукацыйных абласцях “Дзіця і грамадства”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Дзіця і прырода”);
  • арганізацыя розных відаў дзейнасці:

пазнавальнай па фарміраванню ўяўленняў аб побыце і культуры беларускага народа;

гульнёвай па знаёмству і выкарыстанню беларускіх народных гульняў;

мастацкай па знаёмству з творамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, па выкарыстанню фальклорных твораў;

працоўнай па знаёмству з прыладамі працы, рамёствамі;

зносін па развіццю камунікатыўных уменняў і засваенню форм ветлівасці на беларускай мове.

Памеры пакоя (2,5х3,5) міні-музея не дазваляюць у поўнай меры рэалізоўваць розныя віды і формы ўзаемадзеяння, таму экспанаты міні-музея актыўна выкарыстоўваюцца педагогамі для арганізацыі і правядзення фальклорных святаў, заняткаў па-за прасторай міні-музея (у музычнай зале, у групавых пакоях).

Работа з бацькамі ва ўмовах міні-музея: удзел у фарміраванні асяроддзя музея, прэзентацыя музея пры арганізацыі і правядзенні бацькоўскіх сходаў.

падрабязней

 

Запрашаем на экскурсію

"Таямніцы беларускага рушніка"

 

свернуть

Руска-беларускі слоўнічак для дашкольнікаў

Вывучаем родную мову разам
развернуть

Гульня "Перакладзі"

 

ЛЮДЗІ

Мать – маці, мама, матуля

Отец – бацька

Бабушка – бабка, бабуля, бабуся

Дедушка – дзядуля

Девочка – дзяўчынка

Мальчик – хлопчык, хлапчук

Родители – бацькі

Семья – сям’я

Ребёнок – дзіця, дзіцяня

Доченька – дачушка, дочухна

Внук – унук

Внучка – унучка

Дядя – дзядзька

Тётя – цётка

Старик – стары

Ребята – дзеці, рабяты

Друг – сябар, друг

Великан – волат, гігант

 

ДЗЕЯННІ

Баюкать – люляць

Бежать – бегчы

Благодарить – дзякаваць

Болеть – хварэць

Бросать – кідаць

Петь – пець, спяваць

Плясать – скакаць, танцаваць

Кушать – есці

Поздороваться – прывітацца,

                              паздароўкацца

Попрощаться – развітацца

Одеваться - апранацца

Работа – работа, праца

Труд – праца

Игра – гульня

 

ДНІ ТЫДНЯ

Понедельник – панядзелак

Вторник – аўторак

Среда – серада

Четверг – чацвер

Пятница – пятніца

Суббота – субота

Воскресенье – нядзеля

Неделя – тыдзень

 

САДАВІНА,  АГАРОДНІНА

Арбуз – кавун

Картофель – бульба

Лук – цыбуля, лук

Морковь – морква

Свекла – буряк, буракі

Огурец – агурок

Редис – радыска

Тыква – гарбуз

Фасоль – фасоля

Яблоко – яблык

Овощи – агародніна

Фрукты – садавіна

 

РАСЛІНЫ

Колокольчик - званочак

Василёк – васілёк, валошка

Ветвь – галіна, ветка

Дерево – дрэва

Ива – вярба

Клюква – журавіны

Листва – лісце

Одуванчик – дзьмухавец

Растение – расліна

Роза – ружа

Ромашка – рамонак

Смородина – парэчкі

Стебель – сцябло, сцяблінка

Цветок – кветка

Черника – чарніцы

Голубика – дурніцы

Земляника – суніцы

Зяблик – берасцянка, зяблік

Индюк – індык

Клёст – крыжадзюб

Кукушка – зязюля

Ласточка – ластаўка

Петух – певень

Птица – птушка, птах

Скворец – шпак

Утка – качка, вутка

Цапля – чапля

Цыплёнок – кураня, куранё

 

АДЗЕННЕ,  АБУТАК

Бельё – бялізна

Ботинок – чаравік

Брюки – штаны

Варежка – рукавіца

Карман – кішэня

Косынка – хусцінка, хустка

Мех – футра

Наряд – убор, убранне

Обувь – абутак

Одежда – вопратка, адзежа, адзенне

Пальто – паліто

Платок – хустка

Платье – сукенка

Рубаха – кашуля

Сапог – бот

Сорочка – кашуля, сарочка

Фартук – фартух

Юбка – спадніца

 

ПРАДМЕТЫ  ГІГІЕНЫ

Полотенце – ручнік

Салфетка – сурвэтка

Ладонь – далонь

Лицо – твар

Кожа – скура

Глаз – вока

 

ТРАНСПАРТ

Поезд – цягнік

 

ПРАФЕСІІ

Врач – урач

Парикмахер – цырульнік

Повар – кухар, повар

Учитель – настаўнік

Воспитатель – выхавальнік

Певец – спявак, пясняр

ПРАДМЕТЫ,  З’ЯВЫ

Ветерок – ветрык

Воздух – паветра

Гроза – навальніца

Гром – пярун

Деревня – вёска

Дождь – дождж

Изба – хата, хаціна

Изделие – выраб

Камушек – каменьчык

Молния – маланка, бліскавіца

Часы – гадзіннік

Ярмарка – кірмаш

Знамя – сцяг

Осадки – ападкі

Победа – перамога

Радуга – вясёлка

Родина – Радзіма

Солнышко – сонейка

Бумага – папера

Вещь – рэч

Буква – літара

Деньги – грошы

Карандаш – аловак

Краска – фарба, колер

Игрушка – цацка, забаўка

Круг – кола, круг

Кукла – лялька

Сказка – казка

Юла – ваўчок

 

ВЕТЛІВЫЯ СЛОВЫ

Пожалуйста – калі ласка

Привет – прывітанне, вітанне

Спасибо – дзякуй

Приятного аппетита – смачна есці

 

ПОРЫ ГОДА,   МЕСЯЦЫ

Зима – зіма

Весна – вясна

Лето – лета

Осень – восень

Январь – студзень

Февраль – люты

Март – сакавік

Апрель – красавік

Май – май, травень

Июнь – чэрвень

Июль – ліпень

Август – жнівень

Сентябрь – верасень

Октябрь – кастрычнік

Ноябрь – лістапад

Декабрь – снежань

 

ГРЫБЫ

Белый гриб – баравік

Опята – апенькі

 

СВОЙСКІЯ,  ДЗІКІЯ  ЖЫВЁЛЫ

Белка – вавёрка, белка

Бобр – бабёр

Волк – воўк

Ёж – вожык

Жаба – жаба, рапуха

Змея – змяя, вужака

Кабан – дзік, кабан, вяпрук, парсюк

Козлёнок – казляня

Котик – коцік, каток

Кролик – трус

Крыса – пацук

Лошадь – кабыла

Лягушка – жаба

Медведь – мядзведзь

Обезьяна – малпа

Пёс – сабака

Поросёнок – парася, парасё

Щенок – шчаня, шчанё

 

НАСЯКОМЫЯ

Бабочка – матылёк, матыль

Муравей – мурашка

Паук – павук

 

ПТУШКІ

Аист – бусел

Воробей – верабей

Ворон – крумкач, груган

Грач – грак

Гусёнок – гусяня, гусянё

Дятел – дзяцел

Жаваронок – жаваранак

Журавль – журавель, жораў

 

ПОСУД

Банка – слоік, бляшанка, банка

Блюдо – талерка, блюда, страва

Блюдце – сподак

Бутылка – бутэлька, пляшка

Ведёрко – вядзерца

Вилка – відэлец, вілка

Горшок – гаршчок, вазон, збан,

                  гладыш

Жбан – збан

Конфетница – цукерніца

Корзина – кашолка, кош, кошык

Коробка – скрынка, каробка

Кружка – конаўка, кубак

Крынка – гладыш, збан

Кувшин – збан

Ложка – лыжка

Тарелка – талерка

Посуда - посуд

 

МЭБЛЯ

Диван – дыван, канапа

Ковёр – дыван,

Мебель – мэбля

Скамья – лаўка, лава

 

БУДЫНКІ

Библиотека – библіятэка

Окошко – вакенца, акенца

 

ЕЖА

Бублик – абаранак

Еда – ежа, яда

Завтрак – снеданне

Конфета – цукерка

Полдник – полудзень

Сахар - цукар

свернуть

Карагод народных святаў

Гісторыя, традыцыі, звычаі...
развернуть

САРАКІ

22 сакавіка адзначаюцца Саракі. Меркавалася, што вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому вяртаецца 40 выраяў. Жанчыны выпякалі з цеста для дзяцей сорак галушак, піражкоў у выглядзе птушак. Дзеці бегалі па вёсцы, высока трымаючы галушкі ў руцэ, або нанізвалі іх на пруток, залазілі на страху і спявалі веснавыя песні. Вечарам рытуальнае печыва трэба было з'есці.

Саракі былі чарговым этапам гукання вясны, якое будзе доўжыцца да самага Благавешчання.

Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце,

А зімачку прыбярыце,

Бо зімачка надаела,

Нам хлебушак пераела.

Саракі сталае свята ў народным календары, якое прыпадае на другі дзень астранамічнага веснавога раўнадзенства. Думаецца, іменна Саракі былі самым старажытным святам сустрэчы новага года па сонечнаму календару, якое захавалася ў наш час у культуры найбольш старажытных цывілізацый.

На Саракі на радзіму звычайна вяртаецца сорак выраяў. Таму гэта свята птушак, якіх дзеці, моладзь, як і ў нядзелю на Масленку, гукаюць на высокіх горках, водзяць карагоды, ладзяць гульні з буслінымі лапкамі з печыва – «галёнамі». На Саракі, калі яшчэ быў снег, а калі не было з саломы рабілі бабу, якую потым разбівалі - разрывалі са словамі: «Ідзі, зіма, каб на дзевяць месяцаў ад нас пайшла!» Потым білі старыя гаршкі і пры абыходзе двароў кідалі іх на парог са словамі: «Гаспадынька, кідай сваю пражу (забарона на прадзенне была з 13 сакавіка). Зіма ўжо прагнаная, адчыняй свае дзверы, заві нас у госці!»Гаспадыня частавала вестуноў вясны, якія спявалі:

Дай ужо ж вясна, дай ужо ж красна,

А з стрэх вада капле, а з стрэх вада капле, а з стрэх вада капле.

А ўжо ж табе, хлопча, ужо ж табе, хлопча,

Вандрованька пахне, вандрованька пахне, вандрованька пахне.

Вандруй, вандруй, хлопча, вандруй, вандруй, хлопча

У чыстае поле, у чыстае поле, у чыстае поле.

За ім дзяўчынанька, за ім дзяўчынанька,

Сцяжыначку поле, сцяжыначку поле, сцяжыначку поле.

Дай сцяжыначку поле, дай сцяжыначку поле,

Вярніся, саколе, вярніся, саколе, вярніся, саколе.

 

Калі гаспадар на Саракі паіў жывёлу, то спачатку мыў свой твар – «каб жывёла слухала яго і набіралася яго розуму». Дзяўчаты адразалі валасы з хваста ў каровы - каб каса ў іх вырасла такой доўгай, як хвост у каровы; весела гушкаліся на арэлях - каб увесь год весела жылося; курам навязвалі прыгожыя стужкі - каб мужам стаў прыгожы хлопец; ля варот ставілі жалязняка, качаргу і памяло - каб ведзьма з'ехала на лысую гару.

 На Саракі было яшчэ шмат іншых дзеянняў, але галоўнымі ў свяце былі гукальныя вяснянкі:

 «Вол бушуе - вясну чуе»,

«Вясна-красна, што ты нам прынесла»,

 «Гу-у-у, вясна, гу-у-у, красна»,

 «Благаславі, маці прачыстая»,

 «Ты пчолачка ярая, ты вылець з-за мора»,

 «Едзе, едзе вясна на залатым кані» і інш.

Сорак пакутнікаў, або па-народнаму Саракі (Соракі). Лічба, што ўваходзіла ў назву свята, шырока абыгрывалася ў павер'ях і абрадавых дзеяннях, якія бытавалі ў гэты дзень. Калі на Саракі здараўся мароз, то меркавалі, што пасля яго адбудзецца яшчэ 40 маразоў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Раніцай перад усходам сонца хлопчыкі стараліся перакінуць цераз страху 40 трэсак — калі гэта ўдасца, то ўлетку добра будуць ім знаходзіцца птушыныя гнёзды.

Свае звычаі былі і ў дзяўчат: яны пераломвалі 40 дошчачак і перарывалі 40 вяровачак і шнуркоў. Прадметы, што пераломваліся і разрываліся, напэўна, павінны сімвалізаваць сабою сілы, якімі была скавана зямля, і выкананне гэтага абраду мела сваёй мэтаю наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду. «На Саракі дрэвы адпушчаюцца» — сведчылі народныя назіранні. «На Саракі прыляцелі з-за мора птакі» — падказвалі вясковыя фенолагі і нават удакладнялі: «Прылятае 40 жаўранкаў». (Ці не таму іх прылёт адзначалі гаспадыні, выпякаючы ў гэты дзень для дзяцей 40 жаваранкаў з цеста і кладучы ў адзін з іх «саракоўку» — 20 капеек? Каму яна дастанецца — той будзе шчаслівы.)

Надвор'е на Саракі таксама прыцягвала ўвагу чалавека. Калі ад Грамніц да Саракоў не ішлі дажджы і не псавалася дарога, то летам чакалася засуха. Калі ў гэты дзень на стрэхах ляжаў снег, то на Благавешчанне снег будзе пакрываць усю зямлю, а на Юр'я — асобныя мясціны. Калі на Саракі ўволю нап'ецца вол ад расталых ледзяшоў — значыць, будзе добрая вясна. Веснавое абуджэнне заўсёды бывае настолькі дынамічным, што запаланяе і фізічны і духоўны стан чалавека. Асабліва абвострана на відавочныя змены ў прыродзе рэагавалі дзеці і моладзь. Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на арэлях. Для самых маленькіх іх майстравалі пасярэдзіне двара або мацавалі гушкалкі прама ў варотах. Моладзі патрэбны былі больш вострыя ўражанні і таму хлопцы ладзілі арэлі з дапамогай старэйшых братоў і бацькоў у гумнах і пунях.

Гушканні на арэлях мелі некалькі планаў асэнсавання. З аднаго боку, папарнае гушканне з дзяўчатамі дазваляла прадэманстраваць свае фізічныя здольнасці, рухавасць і адначасова выказаць на мове сімвалаў сваю зацікаўленасць дзяўчынай.

З другога боку, здавалася б, простая забава, гульня несла на сабе адбітак далёкай традыцыі, змест якой быў напоўнены абрадавым сімвалізмам. Па-першае, гушканні суправаджаліся залівістым смехам, гучнымі рытмізаванымі заклічкамі. Па-другое, гушканне заўсёды звязвалася з дабрабытам і новым ураджаем. Паўсюдна на Беларусі існавала падсвядомая перакананасць у тым, што ад вышыні калыхання (узлёту над зямлёй) залежыць рост ільну. Можа, якраз таму нашыя продкі даволі часта гушкаліся на вяроўках.

https://muzruk.net

 

ВЯЛІКДЗЕНЬ

Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты: чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг, да ўсходу сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках.

Лічылі, наогул, што чысты, ці "страсны " тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, скамейкі, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатнія начынне, посуд.

Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. Пісанкі вялакага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі не мелі.

Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у лубку-сявеньку складвалі саму "пасху", ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя яйкі. У царкве ці касцеле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай пышнасцю духавенства імкнулася прыцягнуць масы веруючых да царквы ці касцёла.

Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцела вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным павер'ям, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.

Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Кожны з'ядаў сваю долю яйка са свянцонай соллю і прымаўся за сыр, тварог са смятанай, сала вонджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры гэтым да адвалу.

Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень. У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі яйкі па жолыбе ці "лубку".

Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно з'яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды. Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства.

Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з'яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень. Валачобніцтва на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана ў яе цэнтральнай і паўночна-заходняй часцы, амаль не сустракаецца яно на Палессі.

У некаторых месцах жанчыны хадзілі пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень Вялікадня.

Валачобныя песні выконваліся толькі ў першыя дні Вялікадня пад акампанімент скрыпкі, радзей - гармоніка. У песнях "валачобным " называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх віншавальныя песні. Звычайна яны віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

Аграрныя дахрысціянскія элементы ў Вялікадні яскрава відаць не толькі ў памінавеннях нябожчыкаў у першы ці другі тыдзень, а і ў рытуальных акрапленнях вадою скаціны, жылля, гаспадарчых пабудоў.

Як вядома, Пасха, ці Вялікдзень - старадаўняе свята жывёлаводаў. Пазней яно ператварылася ў земляробчае, час правядзення якога вылічваецца па месяцавым календары. Вялікдзень заўсёды бывае ўслед за вясеннім раўнадзенствам.

Песні валачобныя - гэта гімн наступаючай вясне, сонцу, цяплу. Яны, відавочна, зарадзіліся незалежна ад калядаў і сталі ўнікальнай з'явай.

Характэрна, што асвянцоныя на Вялікдзень хлеб, соль, як і косці ад велікоднага стала, шалупінне ад яек ці самі велікодныя яйкі выкарыстоўваліся ў земляробчай працы, косці ад велікоднага застолля збіралі і закапвалі на ніве, каб пасевы не пацярпелі ад градабіцця. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры першым выхадзе на сяўбу зерняных, пры выгане скаціны ў поле і г. д.

У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы дзень яго ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам. У каталікоў быў распаўсюджаны звычай хадзіць на магілы на пяты дзень Вялікадня.

Чацверты дзень Вялікадня ў шэрагу месц адзначалі як градавую сераду. Гэты дзень называлі яшчэ лядовым. У гэты дзень у царкве ставілі свечкі ад граду.

У заходніх раёнах Беларусі свечкі на магілы насілі яшчэ ў дзень грамніц, а найчасцей - у дзень усіх святых - першага лістапада па новаму стылю, аднак на могілках не частаваліся і нічога з яды не пакідалі. А ў большасці ж раёнаў Беларусі Вялікдзень мертвых як раней, так і цяпер адзначаюць у аўторак, радзей - у панядзелак. Гэта так называемая Радаўніца, ці Радуніца.

Такім чынам, Вялікдзень, ці Пасха - старажытнае свята жывелаводаў, пазней-земляробаў, язычніцкая аснова якога не выклікае сумнення.

https://muzruk.net

свернуть

Калыханкі і забаўлянкі

Для работы з дзецьмі ранняга ўзросту
развернуть

Ад першага крыку немаўляці i да з’яўлення яго дзівосных «энікаў - бэнікаў», «анцаў-цванцаў» дзіця развіваецца i выхоўваецца калыханкамі, забаўлянкамі, гульнямі i шматлікімі іншымі паэтычнымі творамі, што нараджаюцца мацярынскай любоўю i замілаванасцю да свайго пестунка. Менавіта з гэтых, на першы погляд, просценкіх «баю-баю», «ладачкі-ладкі», «сарока-варона» i пачынаецца выхаванне яго вялікасці Чалавека, будучых сапраўдных дачок i сыноў Бацькаўшчыны.

Першымі ў гэтым шэрагу стаяць калыханкі — пecні маці над калыскай, калі жанчына, часта занятая нейкай працай, ціхенька, замілавана i лагодна, суладна з пагойдваннем люлькі, дакладна ў такт яму, напявае свае поўныя мацярынскай пяшчоты імправізацыі. Любімы вобраз калыханкі - коцік- варкатун. Вось самыя распаўсюджаныя сюжэты: «Ходзіць каток па сяле, носіць сон у кашале», «Ходзіць каток па вароцях у чырвоненькіх чабоцях», «А ты, коця, не вурчы». Сярод іншых шматварыянтных калыханак пераважаюць: «A-а, люлі-люлі, спаць», «Люлі-люлі, прыляцелі гулі».

Калыханкі просценькія па кампазіцыі, з дакладным рытмам. Сюжэт у ix толькі абазначаны, але прысутнічае адпаведнасць, даецца канкрэтная i неабходная ўзросту малых інфармацыя.

Прызначэнне калыханак супакощь, прыспаць дзіця. Гэта дасягаецца за кошт напеўнасці, пяшчотных гукаперайманняў. Маці хацелася, каб яе дзіця было здаровым, шчаслівым, вясёлым, i гэтае жаданне вылівалася ў радкі чароўнай мелодыкі паэтычнай сілы.

Іншае, чым у калыханак, прызначэнне ў забаўлянак, пацешак — развесяліць, падтрымаць у дзіцяці радасныя эмоцыі тады, калі яно не спіць, а гуляе.

Калі немаўля прачнецца, яму абавязкова зробяць «Пацягусенькі, пацягушкі», а потым - «Ласачка, ласачка, дзе была?» Далей настае чарга “Ладачкі, ладкі”. Спачатку маці вучыць дзіця пляскаць у далонькі, а потым яно ўжо само пляскае, як толькі пачуе “Ладкі”. Пры гэтым у дзіцяці хутка развіваецца каардынацыя руху, адчуванне рытму.

«Кую-кую ножку» - гульня з ножкамі дзіцяці, калі лёгенька ў рытм забаўлянкі пастукваюць малога па пятачцы. Першыя ypoKi мужнасщ дзщя атрымлівае, калі «Ідзе каза рагатая, ідзе каза бадатая» з двума пастаўленымі, як рожкі, пальцамі («Каго пападу — таго закалю»), казычуць яго. Пазней пачынаецца гушканне дзіцяці на назе пад шматлікія «Гойда, гойда, гайдамаш», “Чук-чук-чук. Паехалі” i многія іншыя.

Унікальная сярод забаўлянак «Сарока — варона» — гульня з пальчыкамі, дзе пальчык-хлопчык не атрымлівае кашкі, таму што нічога не paбiў.

Паводле мастацкай формы, забаўлянкі — гэта вершаваныя i рыфмаваныя шмадрадкоўі, часта ў форме дыялогу, жартоўна-гумарыстычнага, вясёлага, гарэзлівага зместу. Яны толькі часам маюць элементы мелодыі, а ў большасці выпадкаў прагаворваюцца рэчытатыўна, у рытме адпаведнага дзеяння i суправаджаюцца разнастайнымі pyxaмi, гульнёй з ручкамі i ножкамі, жывоцікам, галоўкай, носікам, вушкамі, вочкамі.

Калыханкі i забаулянкі, якія дарослыя ствараюць для малых, узніклі i ўзнікаюць у непасрэднай сувязі з народнай педагогікай. Яны — першыя эстэтычныя ўpoкi ў разумовым, працоўным, маральным i фізічным развіцці дзяцей.

 

Пальчыкавыя гульні па змесце забаўлянак

(прагаворванне забаўлянак у час гульняў з пальчыкамі)

 

“Ладу, ладу, ладкі”

Тэкст

Рухі

Ладу, ладу, ладкі,

Пабіліся бабкі,

За кусочак цеста

Пасярод месца.

Селі ў запечку,

З’елі перапечку,

Засталіся крошкі,

Іх паелі кошкі.

·     плясканне ў далоні

·     стуканне кулачкамі

·     “вяртушка” кулачкамі

·     плясканне ў далоні

·     далонькі пад шчаку

·     “вяртушка” кулачкамі

·     Сстуканне кулачкамі

·     плясканне ў далоні

 

Творы беларускага дзіцячага фальклору

для сумеснага развучвання з дзецьмі

 

Забаулянкі

 

Коў-коў, кавалёк

Коў-коў, кавалёк,

Падкуй сапажок,

Я не буду каваць:

Мае ручкі баляпь.

 

Го-го-го-го, гусачок...

Го-го-го-го, гусачок,

Зpaбі хлопчыку свісток

З беласнежнага крыла

Ды з бліскучага пяра.

I зpaбiў ён, i падаў,

I сыночак зaiгpaў.

Ладу, ладу, ладкі...

Ладу, ладу, ладкі,

Паедзем да бабкі,

Бабка дасць піражок,

А дзядуля шуляжок.

 

Люлі-люлі-люлі

Люлі-люлі-люлі,

Наляцелі гулі,

Селі на варотах

У чырвоных ботах.

Сталі думаць i гадаць,

Чым дзіця частаваць:

Ці кашкаю, ці мядком,

Ці салодкім малачком?

 

Калыханкі

 

Люлі-люлі-люлі,

Усе дзеці паснулі,

Толькі не спіць коцік,

Ходзіць па балоце.

Люлі-люлі, усе паснулі,

А сыночак (дачушка) спаць не хоча.

Люлi - люлi-люлi. Люлi-люлi-люлi.

Засынаюць кураняткі

Пад крылaмі сваёй маткі.

Люлi - люлi-люлi. Люлi-люлi-люлi.

Шэры коцік спіць у куце,

I сабачка спіць у будцы.

Люлi-люлi-люлi. Люлі-люлі-люлі.

А па сенцах ходзіць Бай -

Cпі, сыночак (дачушка), засынай!

 

Крыніца:

Пралыгіна, Н.В. Мой дзень на роднай мове : тэматыч. дні ў старшай групе: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Н.В.Пралыгіна. – Мінск : Новое знание, 2020.

свернуть